Віншаванне Прэзідэнту Эфіопіі Сахле-Ворк Зеўдэ

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Эфіопіі Сахле-Ворк Зеўдэ і жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём устанаўлення міру і дэмакратыі.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Эфіопія сёння рухаецца да стабільнасці, згоды і міру, ідзе па шляху структурных эканамічных і сацыяльных рэформ, накіраваных на самастойнае ўстойлівае развіццё краіны. 

    "Нашы дзяржавы аб'ядноўвае імкненне да пабудовы справядлівага шматпалярнага светапарадку, а таксама традыцыі дружбы і падтрымкі, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, у нас ёсць магчымасць умацаваць двухбаковыя сувязі па ўсіх напрамках, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, на карысць нашых народаў. Беларускі бок гатовы дзяліцца вопытам у сферы інфармацыйных тэхналогій, пастаўляць абсталяванне і прадукцыю машынабудавання. Мы зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва ў сферах адукацыі, спорту і турызму".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сахле-Ворк Зеўдэ моцнага здароўя і поспехаў, а народу Эфіопіі - дабрабыту і працвітання.