Віншаванне Прэзідэнту Эфіопіі Сахле-Ворк Зеўдэ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Эфіопіі Сахле-Ворк Зеўдэ з нацыянальным святам - Днём устанаўлення міру і дэмакратыі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што двухбаковыя адносіны, пабудаваныя на аснове павагі і даверу, даюць магчымасць разлічваць на далейшае паглыбленне супрацоўніцтва паміж краінамі па шэрагу напрамкаў.
"Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам умацаваць сувязі ў гандлі, прамысловасці, сельскай гаспадарцы і адукацыі на карысць народаў абедзвюх дзяржаў", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сахле-Ворк Зеўдэ моцнага здароўя, плённай працы і дабрабыту, а дружалюбнаму народу Эфіопіі - міру, салідарнасці і прагрэсу.