Віншаванне Прэзідэнту Дзяржавы Палесціна Махмуду Абасу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Палесціна Махмуда Абаса з Міжнародным днём салідарнасці з палесцінскім народам.
"Беларусь як краіна - заснавальніца Арганізацыі Аб'яднаных Нацый паслядоўна выступае за няўхільнае выкананне Статута ААН, - гаворыцца ў віншаванні. - У цяперашні непрадказальны перыяд турбулентнасці ў сферах глабальнай палітыкі, эканомікі і бяспекі як ніколі раней актуальна гучыць адно з галоўных палажэнняў гэтага дакумента - прынцып раўнапраўя і самавызначэння народаў, які ставіць мэтай развіццё дружалюбных адносін паміж нацыямі на аснове ўзаемнай павагі".
Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што на працягу апошніх 75 гадоў становіцца ўсё больш гучным заклік палесцінцаў да міжнароднай супольнасці падтрымаць іх на шляху набыцця дзяржаўнасці і нацыянальнага суверэнітэту ў адпаведнасці з агульнапрынятымі міжнародна-прававымі нормамі і рашэннямі Генеральнай Асамблеі ААН.
"Сёння большай частцы чалавецтва зразумела, што пошук гістарычнага кампрамісу для стварэння Дзяржавы Палесціна, устанаўленне справядлівага і трывалага міру на Блізкім Усходзе - важная аснова не толькі дабрабыту рэгіёна, але і стабільнасці ва ўсім свеце", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Махмуду Абасу і палесцінскаму народу хутчэйшага дасягнення згоды і наладжвання мірнага жыцця на іх зямлі.