Віншаванне Прэзідэнту Дзяржавы Ізраіль Рэўвену Рыўліну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль Рэўвена Рыўліна з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.

    "Адносіны паміж нашымі краінамі грунтуюцца на трывалым фундаменце шматвяковага добрасуседскага пражывання беларусаў і яўрэяў на беларускай зямлі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што разлічвае на пашырэнне двухбаковага дыялогу і актыўнае развіццё супрацоўніцтва ва ўсіх галінах у інтарэсах Беларусі і Ізраіля.