Віншаванне Прэзідэнту Дзяржавы Ізраіль Рэўвену Рыўліну

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль Рэўвена Рыўліна з нацыянальным святам Дзяржавы Ізраіль – Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што дзякуючы сумесным намаганням дружалюбныя беларуска-ізраільскія сувязі будуць і далей умацоўвацца, а двухбаковае супрацоўніцтва - нязменна пашырацца на карысць народаў абедзвюх краін.