Віншаванне Прэзідэнту Дзяржавы Ізраіль Рэўвену Рыўліну
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль Рэўвена Рыўліна і прэм'ер-міністра гэтай краіны Біньяміна Нетаньяху з нацыянальным святам Дзяржавы Ізраіль – Днём Незалежнасці.
У віншаванні гаворыцца, што Беларусь і Ізраіль аб'ядноўваюць цесныя гістарычныя, культурныя і гуманітарныя сувязі, якія з'яўляюцца моцнай асновай добрых двухбаковых адносін.
Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што ўзаемавыгаднае беларуска-ізраільскае супрацоўніцтва і ў далейшым будзе дынамічна развівацца ва ўсіх сферах у інтарэсах грамадзян абедзвюх краін.