Віншаванне Прэзідэнту Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Гатабаю Раджапаксу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Гатабаю Раджапаксу з Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўжо на працягу двух дзесяцігоддзяў Шры-Ланка з'яўляецца добрым сябрам і надзейным партнёрам Беларусі ў Азіяцкім рэгіёне. "За гэты перыяд нашы краіны дасягнулі канкрэтных вынікаў узаемадзеяння, у першую чаргу ў галіне вышэйшай адукацыі", - адзначыў Прэзідэнт.

    "Тым часам застаецца слаба рэалізаваным патэнцыял эканамічных сувязей у сферах прамысловай вытворчасці, высокіх тэхналогій і двухбаковага гандлю. Упэўнены ў наяўнасці вялікай прасторы для актыўнага супрацоўніцтва паміж дзелавымі коламі нашых дзяржаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.