Віншаванне Прэзідэнту Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Майтрыпала Сірысена з 65-годдзем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Майтрыпала Сірысена з 65-годдзем.

    "Упэўнены, што пад Вашым кіраўніцтвам Рэспубліка Шры-Ланка і ў далейшым будзе паспяхова развівацца дзеля дабрабыту кожнай ланкійскай сям'і і ўмацавання аўтарытэту на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на далейшае пашырэнне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Шры-Ланкой ва ўсіх галінах на прынцыпах узаемнай павагі і партнёрства.