Віншаванне Прэзідэнту Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Майтрыпалу Сірысену

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Майтрыпалу Сірысену і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці.

    "Даверныя палітычныя і ўстойлівыя гандлёва-эканамічныя сувязі садзейнічаюць умацаванню дружалюбных адносін паміж нашымі краінамі. Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні плённага двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах", - гаворыцца ў віншаванні.