Віншаванне Прэзідэнту Дамініканскай Рэспублікі Луісу Радольфа Абінадэру Карону

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Дамініканскай Рэспублікі Луіса Радольфа Абінадэра Карону і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Дзякуючы дынамічнаму росту эканомікі, падмацаванаму трывалай юрыдычнай базай і спрыяльнымі ўмовамі вядзення бізнесу, ваша дзяржава дэманструе адзін з самых высокіх тэмпаў развіцця сярод краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна. Гэты факт пацвярджае правільнасць курсу, выбранага Урадам Дамініканскай Рэспублікі", - гаворыцца ў віншаванні. 

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што, нягледзячы на тысячы кіламетраў паміж Мінскам і Санта-Дамінга, абедзве краіны здолеюць знайсці эфектыўныя шляхі пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па многіх напрамках, у першую чаргу ў прамысловай і сельскагаспадарчай галінах.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Луісу Радольфа Абінадэру Карону моцнага здароўя і поспехаў у дзяржаўных справах.