Віншаванне прэзідэнту дабрачыннага фонду "Украіна" Леаніду Кучму

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта дабрачыннага фонду "Украіна" Леаніда Кучму з Днём незалежнасці Украіны.

    "Паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай традыцыйна існуюць канструктыўныя адносіны, заснаваныя на сумеснай гісторыі, узаемнай павазе і надзейных братэрскіх сувязях", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка з удзячнасцю адзначыў асабісты ўклад Леаніда Кучмы ва ўмацаванне дружбы і паспяховага ўзаемадзеяння дзвюх краін. "Упэўнены, што беларуска-ўкраінскае партнёрства будзе і ў далейшым нязменна пашырацца на карысць нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Леаніду Кучме здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.