Віншаванне Прэзідэнту Чылі Мішэль Бачэлет з Днём Незалежнасці

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Чылі Мішэль Бачэлет з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    «Рэспубліка Беларусь зацікаўлена ў паглыбленні ўсебаковых сувязей з Рэспублікай Чылі, устанаўленні канструктыўнага дыялогу, а таксама развіцці плённага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах на карысць народаў нашых краін», - гаворыцца ў віншаванні.