Віншаванне Прэзідэнту Чэшскай Рэспублікі Мілашу Земану

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Чэшскай Рэспублікі Мілаша Земана і народ гэтай краіны з Днём узнікнення незалежнай чэхаславацкай дзяржавы.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні сувязей з Чэхіяй, у тым ліку ў кантэксце далейшага развіцця прагматычнага дыялогу з Еўрапейскім саюзам. Дружалюбныя адносіны, агульныя каштоўнасці і інтарэсы, якія звязваюць жыхароў дзвюх краін, абумоўліваюць узаемаразуменне і падтрымку ў шматлікіх пытаннях двухбаковага і міжнароднага парадку дня.

    "Перакананы, што больш інтэнсіўныя гандлёвыя і дзелавыя сувязі, сумесныя навуковыя і адукацыйныя праекты, супрацоўніцтва арганізацый і ўстаноў будуць садзейнічаць умацаванню канструктыўных адносін", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мілашу Земану моцнага здароўя і поспехаў у адказнай палітычнай дзейнасці, а дружалюбнаму чэшскаму народу - міру і працвітання.