Віншаванне Прэзідэнту Чэшскай Рэспублікі Мілашу Земану

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Чэшскай Рэспублікі Мілаша Земана і чэшскі народ са 100-годдзем з Дня ўзнікнення незалежнай чэхаславацкай дзяржавы.

    У віншаванні гаворыцца, што Беларусь высока ацэньвае вопыт Чэхіі ў эканамічнай, сацыяльнай і іншых сферах і надае вялікую ўвагу пашырэнню двухбаковых сувязей.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што далейшая актывізацыя беларуска-чэшскага ўсебаковага супрацоўніцтва адпавядае нацыянальным інтарэсам абедзвюх дзяржаў і садзейнічае росту дабрабыту народаў.