Віншаванне Прэзідэнту Чарнагорыі Міла Джуканавічу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Чарнагорыі Міла Джуканавіча і грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці.

    "Для кожнай краіны важна захаваць сваю ідэнтычнасць. Варта аберагаць тое каштоўнае, што трэба пакінуць нашчадкам: незалежнасць дзяржавы, яе традыцыі і самабытную культуру", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў прадаўжэнні дыялогу з Чарнагорыяй на аснове ўзаемаразумення і павагі. "Упэўнены, што мы пераадолеем неспрыяльную палітычную кан'юнктуру, а добразычлівыя адносіны, дзелавыя і культурныя кантакты беларусаў і чарнагорцаў паслужаць надзейнай асновай для пашырэння плённага міждзяржаўнага супрацоўніцтва", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Міла Джуканавічу моцнага здароўя і поспехаў у адказнай дзейнасці, а чарнагорскаму народу - міру і дабрабыту.