Віншаванне Прэзідэнту Буркіна-Фасо Року Марку Крысціяну Кабарэ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр
Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Буркіна-Фасо Рока Марка Крысціяна Кабарэ і
народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
Кіраўнік беларускай дзяржавы
выказаў упэўненасць, што дружалюбныя адносіны паміж дзвюма краінамі прадоўжаць
развівацца на прынцыпах даверу і ўзаемнай падтрымкі. Аляксандр Лукашэнка
ўпэўнены ў далейшым плённым супрацоўніцтве ў эканамічнай, палітычнай сферах на
карысць народаў дзвюх дзяржаў.