Віншаванне Прэзідэнту Бангладэш Махамеду Шахабудзіну Чупу з уступленнем на гэту пасаду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Бангладэш Махамеда Шахабудзіна Чупу з уступленнем на гэту пасаду.

    "Прыемна адзначыць, што з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін дыялог паміж Мінскам і Дакай развіваецца ў духу дружбы, павагі і даверу, - гаворыцца ў віншаванні. - Перакананы, што пры Вашай падтрымцы беларуска-бангладэшскае супрацоўніцтва прадоўжыць паспяхова пашырацца па ўсіх напрамках".

    Беларусь зацікаўлена ва ўмацаванні ўзаемадзеяння ў сферах прамысловай кааперацыі, машынабудавання, электратранспарту, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, навукі і адукацыі, падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Махамеду Шахабудзіну Чупу добрага здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а народу Бангладэш - міру, стабільнасці і працвітання.