Віншаванне Прэзідэнту Народнай Рэспублікі Бангладэш Абдулу Хаміду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Бангладэш Абдула Хаміда з 50-годдзем незалежнасці Народнай Рэспублікі Бангладэш.

    "За паўстагоддзя незалежнасці ваша краіна дасягнула значных поспехаў - створаны трывалыя дзяржаўныя інстытуты, прадаўжаецца ўстойлівае развіццё эканомікі, расце міжнародны аўтарытэт", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Бангладэш заснавана на прынцыпах узаемнай павагі і даверу, Мінск і Дака маюць блізкія пазіцыі па асноўных пытаннях сусветнага парадку дня.

    "Упэўнены, нашы дружалюбныя сувязі будуць паспяхова пашырацца на карысць грамадзян абедзвюх дзяржаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.