Віншаванне Прэзідэнту Балівіі Луісу Арсэ

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Балівіі Луіса Арсэ з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння незалежнасці.

    "Балівія ў свой час здабыла свабоду ад каланіяльнага прыгнёту, і новыя пакаленні балівійцаў прадаўжаюць з годнасцю абараняць суверэнітэт радзімы", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Мінск і Ла-Пас маюць падобнае бачанне справядлівага светапарадку, заснаванага на такіх важных міжнародных прынцыпах, як шматпалярнасць і неўмяшанне ва ўнутраныя справы незалежных краін.

    Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў далейшым паглыбленні супрацоўніцтва з Балівіяй і пажадаў Луісу Арсэ моцнага здароўя і поспехаў у адказнай дзейнасці, а балівійскаму народу - міру і дабрабыту.