Віншаванне Прэзідэнту Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласу Мадура
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласа Мадура з 20-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі.
"Беларусь надае вялікае значэнне ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву з Венесуэлай. За адносна кароткі гістарычны тэрмін створана надзейная юрыдычная, палітычная і эканамічная база беларуска-венесуэльскага ўзаемадзеяння. Нашы краіны паспяхова супрацоўнічаюць у рамках ААН і іншых міжнародных структур", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы актыўнаму палітычнаму дыялогу дзяржавы змаглі значна пашырыць двухбаковыя гандлёва-эканамічныя сувязі, выйсці на высокі ўзровень кааперацыйных кантактаў, ажыццявіць буйнамаштабныя праекты ў галінах нафтаздабычы, газіфікацыі, будаўніцтва, прамысловасці, сельскай гаспадаркі.
"Упэўнены, што Беларусь і Венесуэла будуць прадаўжаць стратэгічнае партнёрства, заснаванае на прынцыпах узаемадапамогі і ўліку агульных інтарэсаў нашых народаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.