Віншаванне Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі.

    "Братэрскі азербайджанскі народ, прайшоўшы шэраг нялёгкіх выпрабаванняў, сёння можа па праву ганарыцца поспехамі ў дзяржаўным будаўніцтве, развіцці эканомікі і сацыяльнай сферы, аўтарытэтам на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Мінск высока цэніць і шчыра даражыць дасягнутым узроўнем супрацоўніцтва, дружбы і ўзаемаразумення з Баку. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што шматпланавае беларуска-азербайджанскае партнёрства будзе і ў далейшым умацоўвацца, узбагачаючыся новымі перспектыўнымі праектамі.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ільхаму Аліеву добрага здароўя, невычэрпнай энергіі і ажыццяўлення ўсіх планаў, а жыхарам Азербайджана - мірнага неба і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.