Віншаванне Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя народа Беларусі і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі.
"Дынамічнае развіццё эканомікі Азербайджана, ключавая роля краіны ў рэгіёне і яе ўсё большы ўплыў на міжнароднай арэне з'яўляюцца бясспрэчным сведчаннем эфектыўнасці ажыццяўляемага Вамі курсу на стварэнне стабільнай дзяржавы, якая паспяхова адстойвае свае інтарэсы", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць у тым, што супрацоўніцтва паміж Мінскам і Баку, заснаванае на шчырай дружбе і ўзаемавыгадным партнёрстве, будзе мацнець і пашырацца, напаўняючыся новымі перспектыўнымі праектамі і ініцыятывамі.
Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падзякаваў Ільхаму Аліеву за сардэчны прыём на гасціннай азербайджанскай зямлі і даверныя, цёплыя размовы ў ходзе нядаўняга візіту.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў Ільхаму Аліеву і яго блізкім добрага здароўя, шчасця і поспехаў, а народу Азербайджана - міру і дабрабыту.