Віншаванне Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі.

    "Шчыра рады поспеху Азербайджана на шляху якасных пераўтварэнняў усіх бакоў жыцця грамадства. Уражальныя дасягненні, якія дэманструе краіна ў эканамічнай, сацыяльнай і іншых галінах развіцця, атрымалі міжнароднае прызнанне і садзейнічалі ўмацаванню пазіцый вашай дзяржавы на сусветнай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт адзначыў высокі ўзровень даверу і ўзаемаразумення, якія сталі асновай беларуска-азербайджанскіх адносін, што развіваюцца ў духу стратэгічнага партнёрства, дружбы і саюзніцтва.

    "Упэўнены, што Ваш важкі ўклад ва ўмацаванне плённых доўгатэрміновых сувязей паміж Беларуссю і Азербайджанам будзе садзейнічаць рэалізацыі патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва на карысць жыхароў нашых краін", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ільхаму Аліеву добрага здароўя, жыццёвай энергіі, новых поспехаў і дасягненняў, а народу Азербайджана - міру і працвітання.