Віншаванне Прэзідэнту Азербайджанскай Рэспублікі Ільхаму Аліеву
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Ільхама Аліева і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём Рэспублікі.
«Мы рады поспехам, дасягнутым брацкім Азербайджанам за гады незалежнасці, - гаворыцца ў віншаванні. – Вынікамі ўпэўненага і дынамічнага развіцця азербайджанскай дзяржавы сталі павышэнне грамадскага дабрабыту, прызнаны аўтарытэт краіны на міжнароднай арэне, ажыццяўленне сучасных праектаў сусветнага ўзроўню».
Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананасць, што сумесныя дзеянні па рэалізацыі значнага патэнцыялу беларуска-азербайджанскага ўзаемадзеяння – дастойны прыклад супрацоўніцтва ў духу традыцый дружбы і добрасуседства.