Віншаванне Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з днём нараджэння.
"Паспяховае і паступальнае развіццё братэрскага Азербайджана непарыўна звязана з праводзімым пад вашым кіраўніцтвам курсам на будаўніцтва моцнай і незалежнай дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дынамічныя і змястоўныя кантакты, узаемаразуменне і давернасць дыялогу на вышэйшым узроўні з'яўляюцца адметнай рысай беларуска-азербайджанскіх адносін і прымнажаюць традыцыі дружбы паміж двума народамі.
"Упэўнены, што рэалізацыя дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе вашага нядаўняга візіту ў Беларусь, унясе значны ўклад у развіццё ўстойлівага і шматпланавага супрацоўніцтва паміж Мінскам і Баку, павышэнне дабрабыту грамадзян дзвюх краін", - падкрэсліў Прэзідэнт.