Віншаванне Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з днём нараджэння.

    "Высока цаню і даражу давернымі дружалюбнымі адносінамі, што склаліся паміж намі, якія яшчэ больш умацаваліся ў ходзе нядаўняга плённага візіту ў вашу цудоўную краіну", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ўзаемнае імкненне вывесці беларуска-азербайджанскае супрацоўніцтва на яшчэ больш высокі якасны ўзровень ужо ў недалёкім будучым прынясе адчувальныя вынікі ў інтарэсах брацкіх народаў Беларусі і Азербайджана.