Віншаванне Прэзідэнту Аргенцінскай Рэспублікі Крысціне Элізабет Фернандэс дэ Кіршнер

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Аргенцінскай Рэспублікі Крысціну Элізабет Фернандэс дэ Кіршнер і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.

    «Пацвярджаю зацікаўленасць Беларусі ў паглыбленні ўсебаковых сувязей з Аргенцінай, развіцці плённага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай галінах на карысць нашых народаў», - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.