Віншаванне Прэзідэнту Арабскай Рэспублікі Егіпет Абдэль Фатаху Саіду Хусэйну Халілу аль-Сісі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арабскай Рэспублікі Егіпет Абдэль Фатаха Саіда Хусэйна Халіла аль-Сісі з нацыянальным святам - Днём Рэвалюцыі.

    "Упэўнены, што створаныя за апошнія гады ўмовы для плённага супрацоўніцтва дадуць магчымасць дасягнуць новых поспехаў у палітычнай сферы, гандлі, прамысловасці, навуцы, культуры, турызме і іншых галінах на карысць абодвух народаў, а таксама ў мэтах забеспячэння міру, стабільнасці і прагрэсу", - гаворыцца ў віншаванні.