Віншаванне Прэзідэнту Анголы Жаау Лаўрэнсу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Анголы Жаау Лаўрэнсу і народ гэтай краіны з 45-й гадавінай абвяшчэння незалежнасці.

    "За гэты перыяд ваша дзяржава набыла аўтарытэт на рэгіянальнай і міжнароднай арэнах, дасягнула значных поспехаў у развіцці эканомікі, забеспячэнні дабрабыту грамадзян", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў зацікаўленасць Мінска ў пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва з Луандай у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, адукацыйнай і іншых галінах дзеля ўзаемнай выгады.