Віншаванне Прэзідэнту Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Абдэльмаджыду Тэбуну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Абдэльмаджыда Тэбуна з нацыянальным святам - Днём Рэвалюцыі.

    "Гэты знакавы дзень з'яўляецца сімвалам свабоды, незалежнасці і барацьбы алжырскага народа за права на ўласную будучыню", - гаворыцца ў віншаванні.

    Алжыр і Беларусь - краіны з багатымі культурнымі традыцыямі, моцнымі эканомікамі, прагрэсіўнымі навукай і тэхналогіямі, падобнымі каштоўнасцямі, што з'яўляецца трывалай асновай для ўмацавання двухбаковых сувязей, канстатаваў Кіраўнік дзяржавы.

    "Мінск зацікаўлены ў нарошчванні плённага супрацоўніцтва з вашай дзяржавай па такіх напрамках, як пастаўкі прадуктаў харчавання, стварэнне сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі і транспартных сродкаў, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Імпульс беларуска-алжырскаму ўзаемадзеянню можа надаць рэалізацыя сумесных праектаў з выхадам на рынкі іншых краін Афрыканскага кантынента".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на хуткую сустрэчу з Абдэльмаджыдам Тэбунам для абмеркавання далейшых планаў па развіцці двухбаковых адносін. Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў Прэзідэнту Алжыра моцнага здароўя, поспехаў і вялікіх дасягненняў, а алжырскаму народу - дабрабыту і прагрэсу.