Віншаванне Прэзідэнту Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Абдэльазізу Бутэфліку

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Абдэльазіза Бутэфліку з нацыянальным святам – Днём Рэвалюцыі.

    Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем адзначыў паспяховае развіццё беларуска-алжырскага дыялогу.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць, што дзякуючы сумесным намаганням дружалюбныя адносіны Беларусі і Алжыра будуць і ў далейшым умацоўвацца, а двухбаковае супрацоўніцтва – нязменна пашырацца на карысць двух народаў.