Віншаванне Прэзідэнту Алжыра Абдэльазізу Бутэфліку з Днём Рэвалюцыі

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Абдэльазіза Бутэфліку і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Рэвалюцыі.

    Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні супрацоўніцтва з Алжырам ва ўсіх сферах і выказаў упэўненасць, што нашы краіны маюць значны патэнцыял для развіцця двухбаковых адносін.