Віншаванне Прэзідэнту Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў шэйху Халіфе бен Заіду аль-Нахаяну
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў шэйха Халіфу бен Заіда аль-Нахаяна і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём утварэння федэрацыі.
Кіраўнік беларускай дзяржавы з задавальненнем адзначыў, што за апошні час паміж Беларуссю і ААЭ склаліся адносіны даверу, узаемаразумення і канструктыўнага супрацоўніцтва.
Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што дзякуючы сумесным намаганням двухбаковыя сувязі будуць і ў далейшым развівацца ва ўсіх галінах.
Прэзідэнт Беларусі таксама накіраваў віншавальныя пасланні Наследнаму Прынцу Абу-Дабі, намесніку Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйху Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну, віцэ-прэзідэнту і прэм’ер-міністру ААЭ, правіцелю Дубая шэйху Мухамеду бен Рашыду аль-Мактуму.