Віншаванне Прэзідэнту ААЭ Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём стварэння федэрацыі.

    "За гады існавання ААЭ прайшлі вялікі шлях пабудовы дзяржаўнасці і дасягнулі відавочных поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці. Сёння Ваша краіна карыстаецца заслужаным аўтарытэтам на сусветнай арэне, адыгрывае значную ролю ў вырашэнні найбольш актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня", - гаворыцца ў віншаванні.

    Умацаванне традыцыйна дружалюбных сувязей, паўнацэнная рэалізацыя ўсяго патэнцыялу беларуска-эмірацкага шматпланавага ўзаемадзеяння цалкам адпавядае інтарэсам народаў дзвюх краін, упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт Беларусі таксама накіраваў віншавальнае пасланне Віцэ-прэзідэнту і Прэм'ер-міністру ААЭ, Правіцелю Дубая шэйху Мухамеду бен Рашыду аль-Мактуму.

    "Дзякуючы Вашым ініцыятывам эмірацкі народ дасягнуў выдатных поспехаў у эканамічнай, сацыяльнай, навукова-тэхнічнай і многіх іншых сферах, - падкрэсліў беларускі лідар. - Прыемна ўражвае дзейнасць узначаленага Вамі Урада, які эфектыўна працуе для развіцця і працвітання ААЭ. Упэўнены, што мы, грунтуючыся на традыцыях дружбы, узаемнай павагі і даверу, сумеснымі намаганнямі прадоўжым пашыраць двухбаковыя сувязі на карысць нашых народаў".