Віншаванне Прэзідэнта з Днём работнікаў падатковых органаў і 25-годдзем стварэння падатковай службы

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў падатковых органаў з прафесійным святам - Днём работнікаў падатковых органаў і 25-годдзем стварэння падатковай службы.

    «Моцная падатковая палітыка - важны элемент эканамічнай бяспекі краіны. Менавіта падатковай службе даручана ганаровая і адказная місія напаўнення бюджэту для рэалізацыі дзяржаўных функцый», - гаворыцца ў віншаванні.

    Задача работнікаў падатковай службы - зрабіць падаткаабкладанне простым і зразумелым для насельніцтва, бізнесу і дзяржаўных органаў, адзначыў Прэзідэнт. «Вы фарміруеце ў грамадзян разуменне і беражлівыя адносіны да агульнадзяржаўных патрэб, - дадаў Кіраўнік дзяржавы. - Забеспячэнне празрыстасці і стабільнасці ў падатковай сферы - неад'емная ўмова павышэння эфектыўнасці ўсёй нацыянальнай эканомікі».

    «Работнік падатковых органаў - ганаровае званне, таму, абараняючы нацыянальныя эканамічныя інтарэсы, вы павінны вызначацца сумленнасцю, прынцыповасцю і патрабавальнасцю, перш за ўсё да сябе», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.