Віншаванне з 95-годдзем утварэння БССР і КПБ
Рэспублікі і Камуністычнай партыі Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас са знамянальнымі датамі - 95-годдзем утварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і Камуністычнай партыі Беларусі.
Для нашай краіны гэтыя падзеі азнаменавалі змену эпох і заклалі фундамент будучага суверэнітэту. У тыя далёкія гады ўпершыню ў гісторыі было абвешчана права народаў на самавызначэнне і беларусы здабылі сваю нацыянальную дзяржаву.
Гісторыя станаўлення і развіцця БССР непарыўна звязана з Камуністычнай партыяй. У гады Вялікай Айчыннай вайны камуністы, захапляючы сваім прыкладам мільёны людзей, ішлі ў авангардзе барацьбы з ворагам. Пад іх кіраўніцтвам за кароткі тэрмін адрадзіліся гарады і вёскі, рэспубліка атрымала магутны навуковы і вытворчы патэнцыял.
Мы беражліва захоўваем лепшыя традыцыі тых гадоў. Суверэнная Беларусь упэўнена ідзе па выбраным народам шляху развіцця, у аснове якога ідэалы міру, узаемадапамогі і сацыяльнай справядлівасці, закладзеныя папярэднімі пакаленнямі.
Шчыра жадаю вам, дарагія суайчыннікі, моцнага здароўя, новых дасягненняў, шчасця і дабрабыту.