Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Філіпіны Радрыгу Дутэртэ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Філіпіны Радрыгу Дутэртэ з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў Беларусі з вялікай цікавасцю назіраюць за пазітыўнымі пераўтварэннямі, якія адбываюцца на Філіпінах у сацыяльнай і эканамічнай сферах. Ён таксама адзначыў, што, нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, з кожным годам расце цікавасць філіпінскага боку да пашырэння супрацоўніцтва з Беларуссю як дзяржавай - удзельніцай Еўразійскага эканамічнага саюза.
"Нашы краіны маюць значны патэнцыял для паспяховага развіцця ўзаемадзеяння ў такіх галінах, як сельская гаспадарка, дрэваапрацоўка, навука і тэхналогіі, фармацэўтыка і вытворчасць прадуктаў харчавання, а таксама ў сферы паставак беларускай грузавой і пасажырскай тэхнікі і трактароў", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. Беларускі лідар пацвердзіў зацікаўленасць да паглыблення палітычнага дыялогу Мінска і Манілы праз актывізацыю кантактаў і візітаў на розных узроўнях.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Радрыгу Дутэртэ моцнага здароўя і шчасця, а філіпінскаму народу - міру і дабрабыту.