Віншаванне з Днём міліцыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў з Днём міліцыі:
"На працягу ўсёй гісторыі супрацоўнікі органаў унутраных спраў верна служылі і служаць народу Беларусі, паспяхова вырашаюць важныя і адказныя задачы па абароне інтарэсаў грамадства і дзяржавы ад проціпраўных замахаў.
Высокая адказнасць за лёс Айчыны, вернасць абавязку, рашучасць і прафесіяналізм з'яўляюцца вашымі адметнымі рысамі.
Сёння мы ўшаноўваем людзей смелых і мужных, якія штодзённа, не зважаючы на час, вядуць нябачны бой са злачыннасцю, забяспечваючы мір і спакой.
Упэўнены, што кожны з вас выбраў гэту прафесію па закліку душы і сэрца і гатовы ў любую хвіліну абараніць грамадскі парадак, законныя правы і інтарэсы грамадзян.
Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую жанчынам у пагонах, а таксама ўсім маці і жонкам супрацоўнікаў, якія падтрымліваюць іх у нялёгкай службе, захоўваюць цяпло дамашняга ачага, падзяляюць радасці і дапамагаюць пераадольваць цяжкасці.
Дзякую ўсім ветэранам, якія, прысвяціўшы большую частку свайго жыцця барацьбе са злачыннасцю, сёння застаюцца ў страі, дапамагаюць захоўваць лепшыя міліцэйскія традыцыі і выхоўваюць моладзь у духу патрыятызму і высокай грамадзянскасці.
Жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і дабра".