Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём жанчын

    Дарагія суайчынніцы!

    Сардэчна віншую вас з Днём жанчын.

    Гэта першае вясенняе свята прыўносіць у жыццё абуджэнне светлых пачуццяў павагі, удзячнасці і любові да прыгожай палавіны чалавецтва.

    Самай высокай ацэнкі заслугоўвае ваша актыўная пазіцыя ва ўмацаванні маладой беларускай дзяржавы, у развіцці аховы здароўя і адукацыі, культуры і навукі, спорту, бізнесу і фінансавай сферы. Тут вы праяўляеце свае лепшыя рысы – дабрату, чуласць, мэтанакіраванасць і адказнасць.

    Спакон веку жанчына шануецца як захавальніца дамашняга ачага. Многія з вас сумяшчаюць прафесійную дзейнасць і выхаванне дзяцей. Нізкі паклон вам за гэта.

    Няхай сёння па-асабліваму гучаць словы ўдзячнасці маці, жонкам, дочкам, усім жанчынам, якія сваёй прыгажосцю, цеплынёй і спагадлівасцю напаўняюць і ўпрыгожваюць наша жыццё.

    Здароўя і дабрабыту вам і вашым блізкім. Поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях.

    Будзьце шчаслівыя!

    Аляксандр Лукашэнка