Віншаванне з Днём ведаў

    Навучэнцам, студэнтам, аспірантам, настаўнікам,
    навукова-педагагічным работнікам 

    Дарагія сябры!

    Віншую вас з Днём ведаў.

    Гэта свята адкрывае новы навучальны год, з першым званком вяртае ў класы і аўдыторыі краіны прывычны рытм школьнага і студэнцкага жыцця, уключае юнае пакаленне ў актыўнае вывучэнне навакольнага свету.

    Асаблівая ўвага сёння - маленькім жыхарам Беларусі, якія ўпершыню пераступілі парог школы. Няхай у яе сценах здзейсняцца самыя запаветныя мары і спраўдзяцца лепшыя чаканні першакласнікаў, а ўрокі падораць радасць стасункаў і дзіўных адкрыццяў.

    Усім, хто прадаўжае вучобу, жадаю стараннасці і поспехаў. Выпускнікам гэтага года - нацэленасці на высокі вынік. Бацькам навучэнцаў - мудрасці і цярпення. Педагогам - творчага натхнення і пачуцця шчырага гонару за сваіх выхаванцаў.

    Жадаю ўсім здароўя, невычэрпнай энергіі і ўпэўненасці ва ўласных сілах. Імкніцеся да ведаў. У сучасным свеце яны і ёсць самы важны здабытак.

    Аляксандр Лукашэнка