Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём супрацоўніка органаў дзяржбяспекі
Кіраўніцтву, асабоваму складу, ветэранам
органаў дзяржаўнай бяспекі
Рэспублікі Беларусь
органаў дзяржаўнай бяспекі
Рэспублікі Беларусь
Паважаныя таварышы!
Віншую вас з прафесійным святам - Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі.
Сёння беларуская спецслужба эфектыўна вырашае адказныя задачы па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі краіны, абароне яе канстытуцыйнага ладу ад знешніх і ўнутраных пагроз, уносіць важкі ўклад у падтрыманне сацыяльна-палітычнай стабільнасці і правапарадку ў грамадстве.
Вашы высокі прафесіяналізм, мэтанакіраванасць, мужнасць і адданасць абавязку надзейна служаць умацаванню суверэнітэту і цэласнасці нашай Радзімы. Асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам органаў дзяржаўнай бяспекі, ратныя справы і жыццёвы шлях якіх з'яўляюцца прыкладам самаадданага служэння Айчыне.
Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і плённай дзейнасці ў імя працвітання Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка