Віншаванне з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці
Работнікам сельскай гаспадаркі
і перапрацоўчай прамысловасці
аграпрамысловага комплексу
і перапрацоўчай прамысловасці
аграпрамысловага комплексу
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з прафесійным святам. У гэты дзень самых цёплых слоў заслугоўваюць усе, хто самааддана працуе на палях і фермах, у цэхах перапрацоўчых прадпрыемстваў аграпрама.
Нават у цяперашніх няпростых умовах вы не дапусцілі зніжэння ўраджайнасці збожжавых культур, нарошчваеце вытворчасць малака і мяса, у поўнай меры забяспечваеце жыхароў краіны якаснымі прадуктамі харчавання. Людзі, занятыя ў сельскай гаспадарцы і перапрацоўчай прамысловасці, - гэта наша гордасць, залаты фонд нацыі.
Дзякуючы вашаму старанню створана надзейная база для далейшага развіцця аграрнай галіны. Сёння па абсалютнай большасці відаў сельгаспрадукцыі ў разліку на душу насельніцтва рэспубліка займае першае месца ў СНД. Прычым шырока экспартуе яе за мяжу, папаўняючы валютай казну дзяржавы.
Перакананы, што вашы памкненні і ў далейшым будуць нацэлены на павышэнне эканамічнай эфектыўнасці сельгасвытворчасці ў імя дастойнай будучыні нашага народа.
Жадаю ўсім работнікам і ветэранам беларускага аграпрамысловага комплексу добрага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых працоўных здзяйсненняў.
Аляксандр Лукашэнка