Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём міліцыі
Таварышы афіцэры і генералы, паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, дарагія ветэраны!
Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам – Днём міліцыі.
Органы ўнутраных спраў дастойна выконваюць складаныя і адказныя задачы па забеспячэнні правапарадку і законнасці ў грамадстве, абароне канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, захаванню стабільнасці ў дзяржаве.
На рахунку ў супрацоўнікаў міліцыі нямала дасягненняў, добрай рэзультатыўнай работы, у якой спаўна праявіліся сапраўдная мужнасць, найвышэйшы прафесіяналізм, нязменная грамадзянская адказнасць. Прыярытэтамі для захавальнікаў парадку і законнасці заўсёды былі і застаюцца вернасць абавязку і Закону.
Дзяржава і грамадства высока цэняць вашу самаахвярную працу і адданае служэнне свайму народу і Айчыне.
Жадаю новых поспехаў у вашай адказнай дзейнасці ў імя працвітання Рэспублікі Беларусь.
Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.
Аляксандр Лукашэнка