Віншаванне ўдзельнікам і гасцям ХХIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад"

    Дарагія сябры!

    Віншую вас з адкрыццём ХХIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад".

    За гады існавання ён стаў аўтарытэтным форумам, які садзейнічае культурнаму ўзаемаўзбагачэнню і папулярызацыі лепшых дасягненняў беларускага і замежнага кінематографа.

    Па добрай традыцыі штогод у лістападзе сталіца Беларусі прымае вядомых рэжысёраў, раскрывае гледачу багатую палітру мастацкіх і дакументальных фільмаў з усяго свету. Прадстаўленыя тут работы ўжо атрымалі высокую ацэнку прафесіяналаў і знатакоў кінамастацтва.

    Цяперашні фестываль праходзіць у Год культуры, калі асаблівая ўвага дзяржавы прыцягнута да падтрымкі творчых ініцыятыў дзеячаў мастацтва і пошуку перспектыўных маладзёжных праектаў. Перакананы, у гэтым годзе арганізатары парадуюць нас насычанай і разнастайнай праграмай.

    Жадаю ўсім удзельнікам і гасцям ХХIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" яркіх уражанняў, натхнення і цікавых сустрэч.

    Аляксандр Лукашэнка