Віншаванне з 25-годдзем Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі

    Дарагія сябры!

    Прыміце мае шчырыя віншаванні з 25-годдзем з дня заснавання Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

    Гэта знамянальная дата не толькі для тых хлопчыкаў і дзяўчынак, хто сёння носіць піянерскі гальштук, але і для многіх пакаленняў дарослых, якія захавалі светлыя ўспаміны аб школьных гадах.

    Беларуская піянерыя прыняла эстафету ва Усесаюзнай піянерскай арганізацыі, якая ўпісала нямала яркіх старонак у гісторыю дзяржавы. Піянеры-героі часоў ваеннага ліхалецця, цімураўцы і юнармейцы назаўсёды застануцца для нас прыкладам мужнасці, адданасці сваім ідэалам і любові да роднай зямлі.

    Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя дастойна прадаўжае слаўную традыцыю добрых спраў. Яна ўносіць значны ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення ў духу патрыятызму, беражлівых адносін да гістарычнай спадчыны, садзейнічае фарміраванню ў хлопчыкаў і дзяўчынак актыўнай жыццёвай пазіцыі.

    Ад усёй душы жадаю вам здароўя, міру і дабрабыту.

    Будзьце гатовы стаць дастойнымі грамадзянамі нашай краіны, адданымі сваёй Радзіме, сям'і і блізкім.

    Аляксандр Лукашэнка