Віншаванне Прэм'ер-міністру Японіі Сіндза Абэ

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэм'ер-міністра Японіі Сіндза Абэ з нагоды 25-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі.

    "З вялікім задавальненнем адзначаю пазітыўную дынаміку развіцця за апошнія гады беларуска-японскага супрацоўніцтва па ўсіх асноўных напрамках: пашыраецца палітычны дыялог, паспяхова ажыццяўляецца шэраг сумесных праектаў у гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, умацоўваецца канструктыўнае партнёрства на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што сумеснымі намаганнямі, паступова паглыбляючы двухбаковыя афіцыйныя, дзелавыя, турыстычныя і культурныя сувязі, Беларусь і Японія змогуць у поўнай меры рэалізаваць існуючы патэнцыял узаемадзеяння і вывесці ў хуткім часе адносіны на якасна новы ўзровень на карысць сваіх народаў.