Віншаванне Прэм'ер-міністру Венгрыі Віктару Орбану

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана з чарговай пераканаўчай перамогай кааліцыі ФІДЭС-ХДНП на парламенцкіх выбарах.

    "Перавыбранне - гэта важны знак падтрымкі народа і ўпэўненасці ў самаадданасці ў абароне нацыянальных інтарэсаў незалежна ад сілы знешняга націску на вашу краіну, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Рады, што мы зможам прадоўжыць сумесную работу на карысць нашых дзяржаў нават у сённяшніх няпростых умовах і прымножыць станоўчыя прыклады ўзаемадзеяння, якіх шмат дасягнута за 30 гадоў дыпламатычных адносін".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Віктару Орбану здароўя і прафесійных поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, працвітання і дабрабыту - народу Венгрыі.