Віншаванне праваслаўным хрысціянам Беларусі з Уваскрэсеннем Хрыстовым
Праваслаўным хрысціянам Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым.
У гэта вялікае свята мы ўспамінаем аб выратавальнай ахвяры, якая азнаменавала перамогу дабра над злом, святла над цемрай, жыцця над смерцю.
Велікодны благавест нараджае ў нашых сэрцах веру, надзею і любоў, пабуджае задумацца аб высокім прызначэнні чалавека. У такія імгненні мы з асаблівай вастрынёй адчуваем неабходнасць яднання, узаемнай падтрымкі, захавання духоўных каштоўнасцей, імкненне адрадзіць і прымножыць багатыя традыцыі нашага народа.
Хачу пажадаць, дарагія землякі, каб дні святкавання Вялікадня прынеслі мір і згоду ў вашы сем'і, адарылі вас вясеннім цяплом і радасцю стасункаў, натхнілі на добрыя справы.
Моцнага вам здароўя, дабрабыту і шчасця.
Аляксандр Лукашэнка