Віншаванне праваслаўным хрысціянам Беларусі з Ражджаством Хрыстовым

    Праваслаўным хрысціянам Беларусі

    Дарагія суайчыннікі!

    Ад усёй душы віншую вас са светлым святам Ражджаства Хрыстовага.

    На працягу больш як двух тысячагоддзяў мільёны людзей з радасцю і надзеяй звяртаюцца ў думках да гэтай падзеі, якая стала пераломным момантам у духоўным жыцці чалавецтва. Евангельскія ідэалы служаць для нас непарушным маральным законам, які пабуджае здзяйсняць велікадушныя ўчынкі і змяняць навакольны свет.

    Ражджаство невыпадкова з'яўляецца адным з самых любімых свят на беларускай зямлі. Паколькі Праваслаўная царква заўсёды была разам з народам, адыграла важную ролю ў станаўленні дзяржаўнасці і фарміраванні характару беларуса. І сёння яна з'яўляецца нашым надзейным памочнікам у сацыяльным служэнні, справах міласэрнасці і асветы.

    Няхай жа гэтыя цудоўныя зімовыя дні прынясуць у вашы дамы і сем'і згоду і ўзаемаразуменне, дабрабыт і дастатак, словы любові і дзіцячы смех. Няхай ззянне калядных зорак увесь год натхняе вас на добрыя справы і стваральную працу ў імя роднай Беларусі.

    Здароўя, радасці, поспехаў і шчасця вам, дарагія сябры.

    З Ражджаством!

    Аляксандр Лукашэнка