Віншаванне пракурорскім работнікам і ветэранам органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь

    Пракурорскім работнікам і ветэранам органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь

    Паважаныя таварышы!

    Сардэчна віншую вас з 90-годдзем са дня ўтварэння пракуратуры Рэспублікі Беларусь!

    Беларуская пракуратура ўнесла значны ўклад у стварэнне прававой дзяржавы і ўмацаванне законнасці. Пракурорскі нагляд у сучасных умовах з’яўляецца неад’емнай часткай нацыянальнай сістэмы дзяржаўна-прававой абароны грамадзян, інтарэсаў грамадства і дзяржавы.

    Цяпер вашай асаблівай увагі патрабуюць пытанні каардынацыі барацьбы са злачыннасцю і карупцыяй, а таксама любымі праявамі непавагі да законаў нашай краіны.

    Ад дакладнай і зладжанай дзейнасці пракурорскіх работнікаў у многім залежыць стабільная работа дзяржаўнага механізма, накіраваная на вырашэнне сацыяльна-палітычных і эканамічных задач.

    Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце з поўнай адказнасцю і самааддачай сумленна і аддана служыць дзяржаве, грамадству і закону.

    У гэты ўрачысты дзень жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка